Свабода СМІ і жыццё без свабоды. Андрэева, Пачобут… Мы ўсё яшчэ патрэбныя? Эфір
Дзмітрый Гурневіч / fecebook.com
3 траўня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень свабоды друку. У Беларусі гэтая дата ўжо даўно стала сімвалам рэпрэсій і выжывання прафесіі. Больш за 20 журналістаў застаюцца за кратамі, сотні былі вымушаныя з’ехаць, а незалежныя медыя працуюць з-за мяжы, спрабуючы захоўваць сувязь з аўдыторыяй унутры краіны.
На гэтым фоне асабліва гучна прагучалі нядаўнія вызваленні журналісткі Кацярыны Андрэевай, а таксама журналіста і актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, які правёў у зняволенні 1860 дзён.
Яго словы: "Я хачу вярнуцца ў Беларусь. Там засталіся людзі, якія мне вераць", а таксама словы Кацярыны: "Калі б мне пакінулі выбар, я б засталася ў Беларусі" — зноў вяртаюць размову да таго, што адбываецца з чалавекам пасля доўгай ізаляцыі і як гэта ўплывае на вяртанне да звычайнага жыцця.
А што цяпер для беларусаў — звычайнае жыццё?
Як мы жывём па абодва бакі мяжы і якія кропкі перасячэння ў нас засталіся? Якая місія ў свабоднай прэсы сёння і якіх памылак варта пазбягаць журналістам, каб не атрымліваць сігнал: "вы працуеце зусім у іншай рэчаіснасці"?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістам "Радыё Свабода" Дзмітрыем Гурневічам, супраць якога ў Беларусі ўзбуджана крымінальная справа.