На каталіцкіх могілках у Мінску заканчваецца будаўніцтва сакрэтнага будынка

Будынак каля касцёла святога Роха

Будынак каля касцёла святога Роха / фота з сацсетак

У сацсетках з'явілася новае фота будоўлі каля касцёла святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску. Аўтар здымка паставіў лаканічны подпіс "Мой боль", заўважыла выданне katolik.life.

На фота відаць, што будынак ужо амаль узведзены.

Раней паведамлялася, што будаўніцтва на месцы старых каталіцкіх могілак не было ўзгодненае ні ў якіх гарадскіх планах — тут меркавалася разбіць парк.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэты будынак належыць КДБ, тут будзе размяшчацца новы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Пры будаўніцтве з зямлі былі ўзнятыя шматлікія парэшткі пахаваных тут людзей. Іх абяцалі перадаць парафіі для перапахавання. Але вернікі кажуць, што гэтага пакуль не адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.