Ксёнз Уладзіслаў Завальнюк трапіў на “Валадарку” — паглядзеў на рамонты
Ксёнз Уладзіслаў Завальнюк моліцца для плоту, якім агароджаны Чырвоны касцёл у Мінску / Хрысціянская візія
Ксёнз Уладзіслаў Завальнюк расказаў, як трапіў на “Валадарку” — паглядзеўна перабудову СІЗА ў забаўляльны цэнтр.
“Зайшлі ў двор. Архітэктар Сяргей расказаў, як ідзе праца. Паглядзеў, падзякаваў, выйшаў. І, як бачыце, землятрусу не было”, — кажа святар.
У апошнім выпуску на ютуб-канале “Голас душы” колішні пробашч Чырвонага касцёлу прызнаўся, што моліцца ля плота, якім агароджана святыня, і параўновае плот са Сцяной плачу.
“Там ідзе праца — “Мінская спадчына” рэстаўруе, і тут. І святару нельга блаславіць на працу і здароўе работнікаў? Не”, — разводзіць рукамі святар.
Чырвоны касцёл зачынены 4 гады таму. Ксянза Завальнюка туды ні разу не пусцілі. Новы пробашч тэму закрытага касцёла не ўздыме.
Уладзіславу Завальнюку хацелася б, каб “Мінская спадчына” выканала сваё абяцанне і ўпусціла вернікаў у святыню да Новага года. Аднак вядома, што тэрмін здачы будынка ў эксплуатацыю перанеслі на красавік 2027 года.