Мінская пляцоўка "Пясочніца" чарговы раз паведаміла, што не адкрыецца

Гастрапляцоўка "Пясочніца" 

Гастрапляцоўка "Пясочніца"  / OL

Пляцоўка "Пясочніца" на вуліцы Куйбышава ў Мінску ў гэтым сезоне ўсё ж не адкрыецца. Пра гэта выданню Office Life расказалі арганізатары праекта.

Інфармацыя пра цяжкасці, якія ўзніклі ў арганізатараў "Пясочніцы" з арандатарамі, з'явілася ў красавіку. Дату адкрыцця пляцоўкі гэтай вясной не называлі. Пазней з'явіліся звесткі, што "Пясочніцу" ўсё ж адкрыюць 7 траўня. Але штосьці пайшло не так.

"Нягледзячы на ўсе спробы захаваць праект і ўсе дамоўленасці, да якіх удалося прыйсці ў канцы красавіка перад стартам сезона, пляцоўка "Пясочніца" больш не адкрыецца на ранейшым месцы. Дагавор арэнды скасаваны", — паведамілі арганізатары.  

Будучыня праекта застаецца няяснай. Арганізатары кажуць, што на сёння галоўная задача — вызваліць займаныя плошчы.

"Пясочніца" з'явілася ў 2018 годзе на тэрыторыі завода "Гарызонт". Тут можна было не толькі пачаставацца стрыт-фудам, але паўдзельнічаць у майстар-класах, фэстах, зазірнуць у маркеты, на выставы і кінапаказы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.