"Белпошта" больш не будзе адпраўляць лісты і пасылкі ў ЗША

"Белпошта"

"Белпошта" / belpost.by

"Белпошта" не будзе адпраўляць лісты, пасылкі і любыя іншыя адпраўленні ў ЗША з 22 кастрычніка.

Прычына ў тым, што кампанія Zonos і прыкладанне Zonos Prepay стануць недаступнымі для стварэння мытных дэклараций і аплаты мытных плацяжоў у Беларусі.

Zonos — гэта тэхналагічная платформа для трансмежнай электроннай камерцыі і гандлю. Раней, каб адправіць у ЗША пасылку, трэба было загадзя аплаціць мытныя пошліны да перасячэння пасылкай мяжы. Для гэтага "Белпошта" і супрацоўнічала з Zonos. Прыкладанне дапамагала рабіць перадаплату мытных пошлін. У прыкладанні Zonos "Белпошта" была даступна з 1 ліпеня 2026 года.

Прычыны, па якіх гэтае супрацоўніцтва спынілася, не называюцца.

У "Белпошце" таксама папярэдзілі, што пры адпраўцы міжнародных паштовых адпраўленняў у краіны Еўрасаюза тэрміны дастаўкі могуць павялічвацца праз больш дэталёвы мытны кантроль на тэрыторыі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.