Пад санкцыі Дзярждэпа ЗША трапіла кампанія, зарэгістраваня ў Беларусі
Дзяржаўны дэпартамент ЗША
Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў санкцыі супраць кампаніі Armory Alliance, зарэгістраванай у Беларусі. Прычынай называюць тое, што гэтая фірма дапамагае Ірану закупляць пераносныя зенітныя ракетныя комплексы.
Паводле звестак Дзярждэпа, Armory Alliance выступае як пасярэднік паміж кампаніямі з Кітая і Ірана. Праз кампанію, зарэгістраваную ў Беларусі, для Ірана закупляюць сотні пераносных зенітных ракетных комплексаў.
Раней гэтая ж кампанія трапіла пад санкцыі МІнфіна ЗША. І прычына была тая ж самая — пасярэдніцтва паміж Кітаем і Іранам для куплі ўзбраення.
У санкцыйны спіс уключылі не толькі саму кампанію, але і яе генеральнага дырэктара кампаніі Махамеда Алі Талібава.
Таксама пад санкцыі з тых жа прычынаў трапілі Алішэр Дамуладжанаў і кампанія Vanguard Tactical Supply Limited (Vanguard), зарэгістраваная ў Нігерыі.
У Дзярждэпе заяўляюць, што такім чынам перакрываюць афіцыйнаму Тэгерану каналы для куплі зенітна-ракетных комплексаў.
"Сённяшнія меры таксама накіраваныя на падтрымку захавання зброевага эмбарга ААН у дачыненні да Ірана, адноўленага ў верасні 2025 года. Гэтыя абмежаванні забараняюць дзяржавам-чальцам ААН пастаўляць падобнае ўзбраенне Ірану", — гаворыцца ў заяве Дзярждэпа.