Беларускі пасол уручыў вярыцельныя граматы прэм'еру Афганістана
Афганістан / МЗС Беларусi
Пасол Беларусі Аляксандр Агароднікаў уручыў вярыцельныя граматы прэм'ер-міністру Афганістана Махамаду Хасану Ахунду.
"Падчас гутаркі, якая адбылася пасля ўрачыстай цырымоніі, бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі развіцця беларуска-афганскага супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў у бліжэйшай перспектыве", — гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.
Агароднікаў з'яўляецца беларускім паслом ва Узбекістане і Афганістане па сумяшчальніцтву.
Махамад Хасан Ахунд быў адным з заснавальнікаў і лідараў руху "Талібан". Ён знаходзіўся пад санкцыямі ААН з 2001 года. На пасадзе прэм'ера Хасан Ахунд змагаўся за міжнароднае прызнанне ўрада Талібана. Ён таксама заклікаў міжнародную супольнасць аказаць дапамогу Афганістану і зняць санкцыі з лідараў талібаў.