Што стаіць за фліртам Трампа з Пуціным і ці падабаецца гэта яго выбаршчыкам? Эфір

Таццяна Кулакевіч

Таццяна Кулакевіч / Еўрарадыё

Калі рашэнне Трампа распачаць перамовы і гандаль з Лукашэнкам тлумачылася жаданнем выцягнуць з-за кратаў палітвязняў і “паспрабаваць хаця б крыху, але адцягнуць Беларусь ад Расіі”, то рашэнне набываць расійскі дызель шакіравала амаль усіх. І словы пра неабходнасць даць амерыканскім аўтаўладальнікам таннае паліва (як фермерам — танныя беларускія калійныя ўгнаенні) не вытрымлівалі ніякай крытыкі. Калі толькі не браць пад увагу блізкія выбары, важныя для Трампа і яго партыі. Вось толькі выглядае на тое, што ні гэтыя аргументы Трампа, ні яго далейшы ціск на Украіну не падтрымлі нават яго прыхільнікі.

Ці насамрэч ЗША так неабходны “танны калій” ад Лукашэнкі і што сёння адбываецца з “беларускім перамоўным трэкам”? Што стаіць за “прарасійскімі” рашэннямі Трампа і ці дапаможа яму гэта выйграць выбары? Ці будзе ўзмацняцца ціск Трампа на краіны ЕС і якія мэты гэтага ціску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.