З 1 лістапада для паездак у Чарнагорыю спатрэбіцца віза
Чарнагорыя, від на востраў "Свеці-Стэфан" / pixabay.com
Беларусам трэба будзе афармляць візы для паездак у Чарнагорыю, новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада. Раней беларусы маглі да 30 дзён адпачываць у краіне без візы.
"З 1 лістапада грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўезду на тэрыторыю Чарнагорыі, роўна як і грамадзянам Чарнагорыі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, неабходна мець візу", — гаворыцца на сайце пасольства Беларусі ў Сербіі.
Падаваць заяўку на атрыманне візы можна ў амбасадзе Чарнагорыі ў Маскве, а таксама праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску.
Бязвіз паміж Беларуссю і Чарнагорыяй (тады яшчэ часткай Югаславіі) праіснаваў 26 гадоў — з 10 лютага 2000 года. Але балканская краіна выходзіць на фінішную прамую па ўступленні ў Еўрапейскі саюз — і таму вымушана уніфікаваць сваю візавую палітыку з правіламі, якія дзейнічаюць у іншых краінах ЕС.