Апублікаваны рэйтынг самых прывабных для турыстаў напрамкаў года. Што ў топе?

Востраў Балі

Востраў Балі / amazingtrip.org

Сэрвіс Tripadvisor апублікаваў рэйтынг самых прывабных для турыстаў напрамкаў года. Пры складанні Travelers' Choice Awards улічаныя мільёны водгукаў і адзнак, якія вандроўнікі пакідалі на платформе на працягу апошніх дванаццаці месяцаў.

У рэйтынг трапілі лакацыі з найбольш высокімі баламі, якія стабільна выклікаюць цікавасць у турыстаў па ўсім свеце.

Першае месца заняў інданэзійскі востраў Балі. Другі радок рэйтынгу дастаўся Лондану. А замыкае тройку лідараў Дубай.

У дзясятку лепшых напрамкаў для вандровак увайшлі таксама Ханой, Парыж, Рым, Марракеш, Бангкок, Крыт і Нью-Ёрк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.