Бязвізавых гасцей з Еўропы ў Беларусі становіцца ўсё менш
На мяжы / Ales Petrovich/DW
За апошні тыдзень у Беларусь без візы прыехалі 4 776 жыхароў еўрапейскіх краін. Гэта амаль на 1,5 тысячы менш, чым тыднем раней, калі краіну наведалі 6 267 чалавек. У пачатку жніўня паказчык быў яшчэ вышэйшы — больш за 7 тысяч бязвізавых гасцей за тыдзень.
Больш за ўсё за гэты перыяд прыехала жыхароў Літвы — 1 715 чалавек, з Латвіі — 1 364, з Польшчы — 721. Яшчэ 976 чалавек прыехалі з іншых еўрапейскіх краін, на якія распаўсюджваецца пашыраны бязвізавы рэжым.
Усяго з красавіка 2022 года Беларусь па бязвізе наведалі больш за 1,4 млн жыхароў Еўропы. Большасць з іх — грамадзяне і неграмадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы. Улады Беларусі працягнулі бязвіз для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да канца 2026 года.