З Мінска ўпершыню адправіўся прамы рэйс у Бангкок

Першы рэйс Мінск — Бангкок

Першы рэйс Мінск — Бангкок / Onliner

Уночы на 25 кастрычніка "Белавія" запусціла новы кірунак — у сталіцу Тайланда. Раней беларуская авіякампанія ўжо выконвала рэйсы на востраў Пхукет і ў Патаю, але прамы самалёт у Бангкок адправіўся ўпершыню.

Рэйсы запланаваныя раз на тыдзень, па нядзелях. Самалёт вылятае з Мінска ў 03:10 і прыбывае ў Бангкок у 17:05 па мясцовым часе. Палёт зойме амаль 10 гадзін, а зваротны пералёт — прыкладна на гадзіну больш. На момант публікацыі гэтай навіны пасажыры першага рэйса яшчэ ў паветры!

Запуск першага рэйса адзначылі перарэзваннем стужкі, падарункамі і пачастункамі. Пасажыраў сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных тайскіх строях. А першай зарэгістраванай на рэйс пары ўручылі бокс з падарункамі.

Тайланд становіцца ўсё больш папулярным у беларусаў. Калі ў 2024 годзе азіяцкую краіну наведалі 22 тысячы нашых суайчыннікаў, то ў 2025-м — ужо 32 тысячы.

Из Минска впервые отправился прямой рейс в Бангкок
Першы рэйс Мінск — Бангкок / Onliner

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.