СК: рабочы загінуў на будаўніцтве мінскага метро

Месца трагедыі

Месца трагедыі / Следчы камітэт

Саракагадовы рабочы загінуў на будоўлі станцыі метрапалітэна ў Мінску, паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле даных следчых, мужчына паслізнуўся і ўпаў на бетоннае дно будаўнічай пляцоўкі з вышыні каля сямі метраў.

На месцы трагедыі працуюць следчыя і супрацоўнікі крыміналістычнага аддзела УСК па Мінску. Яны праводзяць агляд месца здарэння і вымаюць дакументацыю па ахове працы і тэхніцы бяспекі.

У лютым 2022 года рабочы загінуў пры будаўніцтве станцыі метро "Немаршанскі сад", яго засыпала грунтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.