Туманы, дажджы і да +16: якім будзе надвор’е 25 кастрычніка
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю 25 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і ранкам краіну накрыюць туманы, а ўдзень пройдуць дажджы. Вецер паўднёвы, паўднёва-усходні ўмераны, у асобных раёнах — парывісты.
Уначы тэмпература складзе ад 5 да 11 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +16.
Дажджлівае надвор'е ў краіне захаваецца да наступных выхадных. Больш за тое, у некаторых раёнах у аўторак і сераду чакаюцца замаразкі — да -3.