Беларусы на зіму змогуць паляцець на Шры-Ланку
Шры-Ланка / unsplash
Нацыянальны авіяперавозчык Belavia аднаўляе рэйсы на Шры-Ланку, паведамляюць у Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый. Рэйсы з Мінска пачнуць выконвацца з 27 кастрычніка раз на тыдзень па аўторках.
На шлях да Шры-Ланкі сыдзе каля 9,5 гадзін, з Мінска самалёт будзе вылятаць позна ўначы.
Каб адпачываць на востраве, трэба загадзя аформіць электронны дазвол на ўезд. Калі ваш тур не перавышае 30 дзён, гэта бясплатна.