10 лістапада можна падаваць заявы на візу для паездак да сваякоў у Чэхію
Віза ў пашпарце / LookByMedia
Беларусы, сваякі якіх жывуць у Чэхіі, могуць у Мінску падавацца на шэнгенскую візу. Пасольства пачне прымаць электронныя лісты для такіх віз з 10 лістапада 2026 года. Да сваякоў адносяцца дзеці, унукі, бацькі, бабулі і дзядулі.
Сёстры, браты, цёткі, дзядзькі, стрыечныя сёстры і браты ў гэту катэгорыю не ўваходзяць.
Звароты трэба накіроўваць на адрас [email protected]. Падрабязнасці прыводзяцца на сайце пасольства.
Спрошчаную працэдуру атрымання віз для сваякоў лабіравалі дэмакратычныя сілы Беларусі. 5 кастрычніка 2026 года ўрад Чэхіі зацвердзіў спецыяльную папраўку, якая дазваляе грамадзянам Беларусі падаваць заявы на шэнгенскую візу для наведвання сваякоў.
Заяву могуць падаваць сваякі па прамой узыходзячай або нісыходзячай лініі грамадзян Чэхіі, а таксама грамадзян Беларусі, якія пражываюць у краіне на падставе дзеючай доўгатэрміновай візы альбо дзеючага дазволу на доўгатэрміновае або пастаяннае пражыванне.
Паводле паведамлення, адказ з датай і часам прыходзіць на электронную пошту заяўніка ў найкарацейшы магчымы тэрмін.