На папулярную гомельскую радыёвядоўцу напісалі данос
Джэма Брайт / фота з яе старонкі ў сацсетках
Папулярная гомельская радыёвядоўца, музыка, педагог, стваральніца аўтарскіх праектаў Джэма Брайт вымушана пакінула Беларусь.
Пра гэта яна сама паведаміла ў сваіх сацсетках, заўважыла выданне "Флагшток". Джэма Брайт (Мелікджанян) была адной са стваральніц Гомельскага гарадскога радыё 107,4 FM (падпарадкоўваецца гарвыканкаму), шмат гадоў працавала там вядоўцай, адкрыла тэлепраект, а потым пачала займацца многімі аўтарскімі сацыяльнымі праектамі. Пра яе пісала нават галоўнае афіцыёзнае выданне "СБ. Беларусь сегодня", называючы Джэму Брайт "адной з самых яскравых персон» у жыцці Гомеля.
Апошнім часам Джэма Брайт жыла ў Вільні, дзе яна нарадзілася і вырасла. 4 траўня музыка напісала, што больш не можа вярнуцца ў Беларусь: "Паўгода таму хтосьці невераемна клапатлівы напісаў на мяне данос і не адзін, і нашай сям'і давялося прайсці пару колаў пекла, і ў выніку я з сынам з'ехала ў Літву".
У Беларусі Джэма Брайт пражыла 25 гадоў і вельмі шкадуе, што давялося пакінуць краіну. Паводле яе, цягам бліжэйшыйх пяці гадоў ці болей ёй нельга вярнуццаў Беларусь. Іншых падрабязнасцяў Джэма пакуль не паведаміла.
Цяпер яна вядзе курс навучання літоўскай мове для рускамоўных — адкрытыя ўрокі для пачаткоўцаў.