На волю выйшаў палітвязень-анархіст, асуджаны яшчэ да пратэстаў 2020 года

Мікіта Емяльянаў на волі

Мікіта Емяльянаў на волі / dissidentBY

На волю выйшаў анархіст-палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога асудзілі яшчэ да пратэстаў 2020 года. Прысуджаны тэрмін зняволення ён адбыў цалкам.

За кратамі Мікіта правёў шэсць з паловай гадоў, прычым больш за 648 сутак — у ШІЗА, піша праваабарончая ініцыятыва dissidentBY.

Ужо з'явілася першае фота Емяльянава на волі. Маці кажа, што ён пачуваецца добра, здароўе не пагоршала.

Мікіта Емяльянаў быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года за акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Ён кінуў кактэйль Молатава ў дзверы СІЗА-1 ( на вуліцы Валадарскага), а таксама абліў фарбай будынак суда, дзе на той момант праходзіў суд над палітвязнем Дзмітрыем Паліенкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.