Вы тут

Анархістам, якія атакавалі суд і "Валадарку", прызначылі вялікія тэрміны

Мікіта Емельянаў і Іван Комар у судзе / spring96.org

Па сем гадоў узмоцненага рэжыму прысудзіў суд Савецкага раёна Мінска актывістам анархісцкага руху Мікіту Емяльянаву і Івану Комару. Прысуд быў абвешчаны 12 лютага, піша праваабарончы сайт "Вясна".  

Хлопцаў затрымалі 20 кастрычніка — адразу пасля спробы падпаліць дзверы ў СІЗА №1 ("Валадарку").

На судзе былі агучаныя тры эпізоды. У верасні 2019 года хлопцы кінулі лямпачкі з фарбай у будынак Мінскага гарадскога суда. Там якраз адбываўся суд над анархістам Змітром Паліенкам. Учынак быў расцэнены як псаванне маёмасці. Да суда юнакі кампенсавалі шкоду — 143 рублі, таму пазову суд не выстаўляў.

Пасля гэтага, у кастрычніку, хлопцы двойчы спрабавалі закідаць кактэйлем Молатава дзверы ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Першы раз запальная сумесь не загарэлася, другі раз будынку была нанесена шкода на 1 рубель 48 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.