Галалёдзіца і да -11°С. Надвор'е ў Беларусі 29 лістапада

Надвор'е ў Беларусі

Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 29 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5–11 градусаў ніжэй за нуль, удзень будзе ад мінус 1 да мінус 6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.