У пятніцу ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі
Восень, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 27 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца -5...+1 градус.
На выходных пахаладае. У суботу, 28 лістапада, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночнай чвэрці — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў са знакам "мінус", пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу. Удзень чакаецца 1-6 градусаў ніжэй за нуль.