Анлайн-бібліятэка Kamunikat.org не працуе пасля хакерскай атакі

Пра гэта стваральнікі сайта паведамляюць у сацсетках

Пра гэта стваральнікі сайта паведамляюць у сацсетках / Euroradio

Уначы 7 траўня на анлайн-бібліятэку Kamunikat.org была здзейсненая хакерская атака, у выніку якой сайт часова перастаў працаваць. Пра гэта пішуць на сваёй старонцы ў Facebook стваральнікі рэсурсу.

"Мінулай ноччу сайт Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org не вытрымаў хакерскай атакі. На дадзены момант сайт не працуе. Аднак паведамленні пра нашу смерць, як і пра смерць беларускай культуры і мовы, — як казаў класік — заўчасныя і крыху перабольшаныя. Хоць трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей, але мы не здаёмся", — гаворыцца ў паведамленні.

У 2025 годзе Kamunikat.org быў уключаны ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

У красавіку 2026 года ў Варшаве адкрылася кнігарня Kamunikat shop.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.