Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску

Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў пацвярджэнне, што яна затрыманая і цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску, паведамляе TUT.by. Гэта адбылося больш чым праз два дні пасля фактычнага затрымання Калеснікавай.

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады была затрыманая 7 верасня ў цэнтры сталіцы і яе спрабавалі прымусіць выехаць за мяжу. Аднак Калеснікава парвала свой пашпарт. У выніку яе прывезлі зноў у Мінск. У чым Марыю Калеснікаву абвінавачваюць, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі