Вы тут

У Мінску ў кватэры Марыі Калеснікавай прайшоў ператрус

Сілавікі ў балаклавах у пад'ездзе / Еўрарадыё

Раніцай 9 верасня ў Мінску ў кватэры сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай прайшоў ператрус. Сілавікі ў балаклавах і грамадзянскім адзенні знаходзіліся ў пад’ездзе і не дазвалялі падыйсці да дзвярэй у кватэру. Яны казалі, што "праводзяцца следчыя дзеянні".

Калеснікаву схапілі ў цэнтры Мінска 7 верасня. У ноч з панядзелка на аўторак яе спрабавалі выслаць ва Украіну, але апазіцыйны палітык на мяжы парвала свой пашпарт. Пасля гэтага месцазнаходжанне Марыі Калеснікавай застаецца невядомым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.