Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя

Андрэй Колас

Андрэй Колас / Еўрарадыё

7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас.

Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас.

Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.