Ад батлейкі да рымскіх вуліц: як беларусы шукаюць сябе ў мастацтве. Эфір
Афіша
Аляксандр Ждановіч — актор, рэжысёр і педагог, жыве ў Варшаве. Вольга Сіліванчык — беларуская мастачка, 14 гадоў жыве ў Італіі. Яны пазнаёміліся на здымках фільма пра беларусаў у Італіі, зблізіліся і цяпер спрабуюць ствараць разам, нягледзячы на жыццё ў дзвюх краінах. Аляксандр працуе з дзецьмі, выступае з батлейкай і шукае новыя магчымасці для тэатральнай творчасці. Вольга выкладае жывапіс, піша карціны на вуліцах Рыма і спрабуе зарабляць мастацтвам.
У кастрычніку яны рыхтуюць паказ беларускай батлейкі ў Рыме, а ў лістападзе ў Варшаве адбудзецца выстава Вольгі "Святло-Адчувальнасць" — з італьянскімі пейзажамі, партрэтамі беларусаў у Італіі і плакатамі пра падзеі 2020 года. Падчас выставы таксама плануюцца сумесныя майстар-класы. Для яе арганізацыі шукаюць падтрымку праз краўдфандынгавую платформу "Гронка".
Пра жыццё і творчасць беларусаў у выгнанні, пошук сумеснай творчасці, батлейку ў Рыме і выставу ў Варшаве размаўляем з акторам і рэжысёрам Аляксандрам Ждановічам і мастачкай Вольгай Сіліванчык.
Эфір пачнецца 29 верасня ў 12:00 па Мінску, задавайце пытанні!