Расійская шматвектарнасць Лукашэнкі: ад каго ён абяцае бараніць Беларусь? Эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Разважаць пра сваю шматвектарную палітыку Лукашэнка любіў заўджы. І заўжды паўтараў, што на фоне вектара, скіраванага на Расію, гэтая шматвектарнасць амаль незаўважная. Але апошнім часам да гэтай агаворкі дадалася яшчэ адна — пра здраду, якой Лукашэнка ніколі не дапусціць у дачыненні да Расіі. “Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс”, — сказаў Лукашэнка, прымаючы ў сябе чарговага расійскага губернатара. І паабяцаў бараніць “сваю Айчыну”. Відаць, праз паглыбленне інтэграцыі з Расіяй ва ўсіх магчымых кірунках.
Што на сёння засталося ад шматвектарнасці рэжыму Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка загаварыў пра здраду, на якую ён ніколі не пойдзе? Калі Еўропа вырашыць аднавіць адносіны з рэжымам, ці стане гэта пачаткам лібералізацыі ўнутры краіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.