Мінская "Жаночая піўная" зарабіла на расіянках — а цяпер можа закрыцца
"Жаночая піўная"
Каля 80% наведвальніц мінскай "Жаночай піўной" складалі расіянкі. У жніўні гэта дапамагло праекту паказаць найлепшую выручку, але ўжо ў верасні, з заканчэннем турыстычнага сезону і пахаладаннем, даход бара ўпаў удвая. Цяпер стваральніцы папярэджваюць, што могуць закрыць праект праз некалькі месяцаў, калі сітуацыя не палепшыцца.
Сузаснавальніца "Жаночай піўной" Аляксандра Цямчык кажа, што цяпер праект шукае трэцюю інвестарку. Не выключана, што ёй стане расіянка. Таксама каманда разглядае магчымасць выйсці на расійскі рынак.