Пацяпленне ці імітацыя: ці варта разлічваць на змены ў Беларусі? Эфір
Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
Навіны пра тое, што асобныя еўрапейскія краіны актывізавалі свае перамовы з рэжымам Лукашэнкі, сталі нагодай для ўзмацнення пазіцый той групы прадстаўнікоў дэмсіл, якая выступае за больш шчыльныя стасункі краін ЕС з Беларуссю. Маўляў, стаўка на ізаляцыю і ціск не спрацавала і варта спрабаваць праз “пернік” дамагацца вызвалення палітвязняў, змяншэння ўзроўню рэпрэсій, адцягвання Беларусі ад Расіі. Вось толькі рэжым жадання спыняць рэпрэсіі не дэманструе, сам ініцыюе больш шчыльныя адносіны з Расіяй і працягвае падтрымліваць Маскву на ўсіх міжнародных пляцоўках.
Ці варта казаць, што палітыка краін ЕС памяняецца адносна рэжыму Лукашэнкі? Калі Еўропу цікавіць найперш рэгіянальная бяспека, то ці можна казаць, што і пытанне спынення рэпрэсій будзе ўздымацца? Што дасць наладжванне стасункаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Еўропай без змен самога рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова ў 15:00.