Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай? Эфір

Ігар Тышкевіч

Ігар Тышкевіч

Сустрэча і перамовы міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з калегам, лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым, на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку выклікалі ледзь не шок як у асяродку беларускіх дэмсіл і экспертаў, так і сярод экспертаў польскіх. Тым не менш, пра існаванне непублічных перамоўных працэсаў паміж Мінскам і Варшавай неаднаразова ў эфірах Еўрарадыё казаў Ігар Тышкевіч. І вось яны дасягнулі такога ўзроўню, што выйшлі ў публічную прастору. Дарэчы, на існаванне перамоўных трэкаў паміж Парыжам ды Мінскам, а таксама “нямецкага трэка”, Тышкевіч таксама ўказваў.

Якія інтарэсы найперш мае Мінск, дамагаючыся пацяплення адносін з Варшавай? Чым цікавыя стасункі з афіцыйным Мінскам для Парыжа і Берліна? Што стаіць за пераводам былога кіраўніка Генштаба Муравейкі ў лукашэнкаўскую Адміністрацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.