У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна
Уладзімір Целяпун / "Вясна"
Праваабаронца Уладзімір Целяпун чарговы раз затрыманы ў Мазыры. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго ўзялі пад варту некалькі дзён ці каля тыдня таму, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Хутчэй за ўсё, мужчыну трымаюць у ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС. Нагода для затрымання пакуль высвятляецца.
Уладзімір Целяпун — ліквідатар аварыі на ЧАЭС і вядомы ў рэгіёне праваабаронца. Сілавікі рэгулярна затрымліваюць яго, а ў снежні 2021-га на яго лецішчы і ў кватэры праводзілі ператрус.
Папярэдні раз яго затрымлівалі ў студзені 2025-га і прызначылі 15 сутак арышту, абвінаваціўшы ў "распаўсюдзе экстрэмізму".