У офіс ZROBIM architects зноў прыйшлі сілавікі, працягваюцца затрыманні

Каманда праекта Zrobim

Каманда праекта Zrobim / @zrobim_architects

У офіс ZROBIM architects зноў прыйшлі сілавікі, там працягваюцца затрыманні, паведамляе выданне Zerkalo са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Затрыманні ў мінскім офісе ZROBIM architects пачаліся раніцай 9-га красавіка. Тады былі зняволеныя каля 50 чалавек — гэта ўсе супрацоўнікі, якія ў той час знаходзіліся на працоўных месцах, але да гэтага моманту большасць з іх былі вызваленыя. Сёння сілавікі затрымлівалі тых, каго ўчора не было на працоўных месцах.

Заснавальнік кампаніі Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar), паводле папярэдніх звестак, застаецца пад вартай. Другі сузаснавальнік студыі, Аляксей Караблёў, знаходзіцца ў ЗША.

Сілавікі намякнулі на прычыну, з якой правялі затрыманні ў архітэктурнай студыі ZROBIM. Ім не спадабалася публікацыя заснавальніка кампаніі Андрэя Макоўскага ў Threads.

Макоўскі выказаў незадавальненне лістом з дзяржорганага органа, якім прыватную кампанію ZROBIM architects абавязвалі наняць у штат ідэолага.

"Ідэлог у штаце яму перашкаджаў. <...> Вынік сябе чакаць не прымусіў. А вось не зубаскаліў бы кіраўнік у Трэдсе, не ладзіў бы цырк — глядзіш, і менш радыкальным умяшаннем абышлося б", — напісаў прапагандысцкі рэсурс.

Паводле Zerkalo, следчыя дзеянні праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.