Затрыманне па "справе Гаюна" адбылося ў Наваполацку

Эмблема "Беларускага Гаюна"

Эмблема "Беларускага Гаюна" / Telegram

У Беларусі працягваюцца затрыманні па "справе Гаюна".

На гэтым тыдні праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра чарговае затрыманне па гэтай справе ў Наваполацку. Падрабязнасці пра асобу і абставіны затрымання пакуль не паведамляюцца.

Па стане на чэрвень 2026 года гаварылася пра мінімум 200 чалавек, асуджаных па гэтай справе. Аднак рэальная колькасць фігурантаў "справы Гаюна" на думку праваабаронцаў значна большая. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі і працягваюцца дагэтуль.

Затрыманых вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Пакаранні ім прызначаюць розныя — ад "хатняй хіміі" ды проста "хіміі" да рэальных тэрмінаў у калоніі. Таксама вядомыя выпадкі, калі затрыманым прапаноўвалі "адкупіцца" ад крымінальнага пераследу праз так званыя добраахвотныя ахвяраванні дзяржаўным установам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.