Прэзідэнтамі не нараджаюцца: ці можна любога навучыць кіраваць краінай — эфір

Паліна Прысмакова

Паліна Прысмакова / Еўрарадыё

2020 год паказаў, што беларусы незадаволеныя як Лукашэнкам, так і той сістэмай дзяржаўнага кіравання, якая пры ім была створана. Сістэма, калі ўсё вырашаецца вертыкаллю ўлады, а ад людзей нічога не залежыць — рэжым не цікавіцца меркаваннем грамадзян краіны і не справаздачыцца перад імі ні за свае дзеянні, ні за рашэнні і іх вынікі. Тое, як людзі падчас пратэстаў і кавіднай эпідэміі вырашалі праблемы, якія перад імі паўставалі, як самаарганізоўваліся і бралі на сябе адказнасць, сведчыць: беларусы гатовыя самі адказваць і за сябе, і за сваю дзяржаву. А калі іх яшчэ і троху падвучыць!..

Ці можна дзяржаўнаму кіраванню навучыцца інакш, чым выключна ў Акадэміі дзяржкіравання, і пры чым тут “гарызантальныя сувязі ў грамадстве”? Чым адметная праца Прысмаковай “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці можна грамадства, якое дзесяцігоддзямі пазбаўлялі магчымасці прымаць рашэнні, хутка навучыць кіраваць дзяржавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.