За час "перамір'я" Расія парушыла рэжым спынення агню больш за 10,5 тысячы разоў
Украінскія байцы, ілюстрацыйнае фота / Генштаб УСУ
Падчас "велікоднага перамір'я" ўкраінскія вайскоўцы зафіксавалі 10 721 парушэнне з боку расійскіх войскаў. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Генштаб УСУ.
За 12 красавіка украінцы зафіксавалі на фронце 107 баявых сутыкненняў, большасць з іх — на Пакроўскім кірунку.
Толькі за нядзелю, паводле звестак УСУ, расіяне накіравалі 7702 дроны-камікадзэ і правялі 1202 абстрэлы населеных пунктаў і пазіцый украінскіх войскаў. Пры гэтым 20 абстрэлаў адбываліся з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Удараў ракетамі, кіраванымі авіябомбамі і "шахедамі" за час абвешчанага перамір'я не было. Аднак украінскі бок заяўляе пра 1567 абстрэлаў пазіцый, 119 штурмавых дзеянняў і 9035 удараў дронамі-камікадзэ (у тым ліку беспілотнікамі тыпу "Італмас", "Ланцэт", "Маланка" — 2205; FPV-дронамі — 6830).
Украіна прапаноўвала "велікоднае перамір'е", каб адзначыць хрысціянскае свята. Уладзімір Пуцін выказаў згоду, абвясціўшы, што перамір'е пачне дзейнічаць з 16:00 11 красавіка і працягнецца да канца сутак 12 красавіка.