Расія атакавала Украіну нягледзячы на прапанаваны Кіевам рэжым цішыні

Наступствы ўдару па Харкаве

Наступствы ўдару па Харкаве / ДСНС Украіны

У ноч на 6 траўня расійскія войскі запусцілі па Украіне дзве балістычныя ракеты "Іскандэр-М", кіраваную авіяцыйную ракету і 108 беспілотнікаў. Пра гэта паведамляюць паветраныя сілы УСУ.

Паводле папярэдніх звестак, украінцам удалося збіць 89 расійскіх дронаў. Але ракеты і дзевяць ударных беспілотнікаў пацэлілі ў восем лакацый, адзначае hromadske.ua.

Напярэдадні ўкраінскі бок абвясціў з 6 траўня рэжым цішыні. Нягледзячы на гэта расіяне атакавалі Харкаў, Днепрапятроўскую і Запарожскую вобласці. У Харкаве, у прыватнасці, ад абстрэлаў пацярпелі прынамсі сем прыватных дамоў.

У Запарожжы па стане на раніцу 6 траўня вядома пра 43 пацярпелых. 18 чалавек знаходзяцца ў клініках, у тым ліку чацёра — у цяжкім стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.