У чатырох абласцях Беларусі ідуць трэніроўкі па мабілізацыйнай гатоўнасці
Вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / t.me/zapadny_rubesz
Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пачаліся ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Яны праходзяць з 29 верасня па 2 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў.
Мэтай заняткаў у Мінабароны назвалі "ўдасканаленне зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый падчас фармавання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння".
Сярод іншага плануецца адпрацоўваць падрыхтоўку ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў.
У Віцебскай і Гомельскай абласцях такія заняткі пройдуць 13-16 кастрычніка.