У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ па абароне ад зброі масавага паражэння

Заяўленая мэта — ліквідацыя наступстваў пасля прымянення зброі масавага паражэння

Заяўленая мэта — ліквідацыя наступстваў пасля прымянення зброі масавага паражэння / ОДКБ

У Беларусі стартавалі спецыяльныя вучэнні АДКБ "Бар'ер-2026". У іх рамках адпрацоўваецца фарміраванне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння, а таксама ліквідацыя крыніц біялагічных пагроз.

У манеўрах удзельнічаюць кантынгенты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, падраздзяленні праваахоўных органаў і нацыянальнай гвардыі. Таксама задзейнічаны аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і сакратарыята АДКБ.

Паводле даных арганізацыі, усяго ў вучэннях удзельнічаюць больш за 1,5 тысячы ваеннаслужачых і звыш 300 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Сярод іх — каля 80 бесілотнікаў розных тыпаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.