Пад Гомелем, імаверна, загінуў 19-гадовы салдат тэрміновай службы — праваабаронцы

Зябраўка

Зябраўка

Пад Гомелем, імаверна, загінуў 19-гадовы салдат тэрміновай службы. Здарэнне адбылося ў вайсковай часці ў Зябраўцы, паведамляюць праваабаронцы "Гомельскай Вясны".

Паводле звестак тэлеграм-каналаў, хлопца звалі Мікіта Гусеў. Паведамляецца, што яго прыціснуў да дрэва бронетранспарцёр. Юнака даставілі ў бальніцу, але выратаваць жыццё не змаглі.

Зябраўка — пасёлак за 10 кіламетраў ад Гомеля. Побач з ім размяшчаецца былы вайсковы аэрадром стратэгічнай авіяцыі, пабудаваны ў 1950-х гадах. Пасля пачатку расійскай шырокамаштабнай агрэсіі супраць Украіны на гэтым аэрадроме размясціўся расійскі вайсковы кантынгент і ваенная тэхніка. Таксама на яго тэрыторыі размяшчаліся зенітныя ракетныя комплексы С-300/С-400, "Панцыр" і радыёлакацыйнае абсталяванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.