У Сербіі разбіўся знішчальнік, падораны Беларуссю
Момант перадачы МіГ-29 Сербіі / Мінабароны Сербіі
У Сербіі 17 лістапада разбіўся знішчальнік МіГ-29, пры крушэнні загінуў пілот — маёр Горан Булаіч. Прычыны авіякатастрофы будзе расследаваць спецыяльная экспертная камісія.
Як піша сербскае авіяцыйнае выданне Tango Six, раней самалёт належаў беларускім ВПС. Ён быў выпушчаны ў 1987 годзе, а ў 2018-м Беларусь перадала яго Сербіі разам з яшчэ трыма знішчальнікамі.
Афіцыйная перадача адбылася 25 лютага 2019 года. Прычым за тры дні да гэтага на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах заняліся капітальным рамонтам знішчальнікаў.
Пасля перадачы беларускіх знішчальнікаў У Сербіі было 14 самалётаў МіГ-29. Пазней чатыры былыя беларускія знішчальнікі мадэрнізавалі да стандарту МіГ-29см+, пашырыўшы іх баявыя магчымасці.