Ілля Шукрын на апошніх хвілінах гульні прынёс перамогу "Катавіцам"
Ілля Шкурын / www.gkskatowice.eu
Ілля Шкурын ізноў прынёс перамогу свайму клубу. Беларускі форвард "Катавіцаў" забіў пад самы канец гульні — гэта ўжо яго фірмовы стыль.
На 90-й хвіліне хатняга матчу супраць "Краковіі" Шкурын атрымаў пас у цэнтры штрафной і ў барацьбе здолеў нямоцна, але вельмі дакладна ўдарыць з левай. На табло ў той момант была нічыя 2:2 — дзякуючы гэтаму голу "Катавіцы" выйшлі наперад, а "Краковія" ўжо не паспела адгуляцца.
У спісе бамбардзіраў чэмпіяната Польшчы беларус працягвае займаць другі радок. Ён забіў 6 галоў і зрабіў адну выніковую перадачу.