У Беларусі амаль штодня фіксуюць залёты беспілотнікаў

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / mil.in.ua

Залёты дронаў у паветраную прастору Беларусі фіксуюцца амаль штодня. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук'яновіч.

"Гэта ў першую чаргу звязана са складаным геаграфічным становішчам нашай краіны, таму што мы маем выступы як на тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, на поўдні, на ўсходзе. Таму тыя маршруты, якія пралягаюць міма нашых межаў, бывае, беспілотныя лятальныя апараты адхіляюцца і парушаюць паветраную прастору, у тым ліку сродкі радыёэлектроннай барацьбы ўплываюць на маршрут палёту", — патлумачыў ён.

Калі беспілотнікі ўяўляюць пагрозу крытычна важным аб'ектам, іх знішчаюць, падкрэсліў Лук'яновіч.

Між тым, украінскі бок паведаміў, што 2 траўня з тэрыторыі Беларусі да іх заляцеў паветраны шар, які з'яўляецца рэтранслятарам і дапамагае расіянам падчас абстрэлаў Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.