Расіяне атакавалі цэнтр Чарнігава і чыгуначны вакзал у Дняпры

Наступствы ўдару па Чарнігаве

Наступствы ўдару па Чарнігаве / старонка Дзмітрыя Брыжынскага ў Фэйсбуку

Зранку 29 кастрычніка расіянен нанеслі ўдары па цэнтры Чарнігава, Краменчугу і чыгуначным вакзале Дняпра.

У цэнтры Чарнігава ў выніку расійскай атакі загінулі дзве непаўналетнія дзяўчыны. Пацярпелі мінімум 15 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, перадае hromadske.ua.

"Пад удар трапілі звычайныя мірныя людзі, якія проста ішлі на працу, займаліся сваімі паўсядзённымі справамі, будавалі планы на дзень", — паведаміў старшыня Чарнігаўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Брыжынскі.

У Краменчугу расійскі дрон пацэліў у шматкватэрны дом. Загінулі два чалавекі. Дваіх чалавек (у тым ліку шасцігадовае дзіця) давялося шпіталізаваць. На месцы атакі загарэліся прыпаркаваныя аўтамабілі.

У Дняпры расійскі ўдар быў скіраваны на чыгуначны вакзал і электрацягнік.

"13 чалавек атрымалі раненні ў выніку варожага ўдару па Дняпры. Чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане. Гэта 11-гадовы хлопчык, мужчыны 40 і 53 гадоў і 26-гадовая жанчына. Стан астатніх параненых медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці", — напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.