Магілёўцы паведамляюць у сацсетках пра выбух беспілотніка
Беспілотнік, ілюстрацыйнае фота / historiawojen.pl
У ноч на 29 кастрычніка ў Магілёве выбухнуў беспілотнік. Пра гэта мясцовыя жыхары паведамляюць у сацсетках, заўважыў тэлеканал "Белсат".
Здарэнне адбылося пасля паўночы на вуліцы Чалюскінцаў каля Рабочага пасёлка. У сацсетцы Threads адна магіляўчанка так апісала свае ўражанні: "Жыву на Задняпроўі. У палову першай ночы, калі выйшла на гаўбец, чула, як лятаў беспілотнік. Думала, можа, мне падаецца, што мапед нейкі калясіць вакол раёну, а аказалася — не".
Паведамляецца, што на месца здарэння прыехалі міліцыянты, ратаўнікі, хуткая дапамога.
Таксама ў Threads пішуць, быццам надоечы дроны заўважылі ў Шклоўскім раёне: яны ляцелі з боку Магілёва ў бок Расіі.
Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль што не было.