Вайна, палітвязні і пагроза незалежнасці: як гэта звязана? Эфір з Касцюговай

Настасся Касцюгова

Настасся Касцюгова / Euroradio

Пакуль адны спрачаюцца пра змест “Ліста палітзняволеных” — зварот да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка, — іншыя абмяркоўваюць тое, хто і як гэтым лістом можа скарыстацца на сваю карысць. Ці тое, як яго наяўнасць можа… павялічыць і пашырыць рэпрэсіі. А ёсць і тыя, хто глядзіць на гэты “Ліст” праз фокус вайны ва Украіне ці магчымых пагроз незалежнасці Беларусі. Не “Ліст палітзняволеных”, а проста нейкая скрыня Пандоры!

Якая сувязь паміж вайной ва Украіне і вызваленнем беларускіх палітвязняў? Ці сапраўды ў дэмсілах існуе падзел на прыхільнікаў ціску і прыхільнікаў перамоў? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і наноў падзяліў беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.