Пяцікласніца мінскай гімназіі №21 выпала з акна на восьмым паверсе і разбілася

Пяцікласніца мінскай гімназіі №21 выпала з акна на восьмым паверсе і разбілася

У мінскім мікрараёне Шабаны з акна восьмага паверха выкінулася пяцікласніца.

"Пішуць, што ўчора ўвечары ў Шабанах з 8-га паверха скочыла пяцікласніца. Нібыта пакінула на камп'ютары запіску кшталту: "Я ўсяго дасягнула ў гэтым жыцці". Па чутках, абвінавачваюць у здарэнні сацсеткі, групы "Сіні кіт" і т.п.", — напісаў блогер.

У гімназіі №21 карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі, што іх вучаніца сапраўды выкінулася ў акно. У навучальнай установе падкрэсліваюць, што здарэнне адбылося не ў іх будынку. 

На заўтра ў гімназіі нібыта прызначаны экстраны сход.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі