Ад 30 хвілін да 5 гадзін: Беларуская Чыгунка паведаміла пра затрымку цягнікоў

Аварыя на чыгунцы паад Каўнасам

Аварыя на чыгунцы паад Каўнасам / E. Ovčarenko / BNS

Беларуская чыгунка паведаміла пра затрымку цягнікоў, якія ідуць праз Літву. Спазненні — ад 30 хвілін да 5 гадзін. Гаворка ідзе пра саставы:

№360 Калінінград — Адлер;

№148 Калінінград — Масква;

№147 Масква — Калінінград;

№79 Санкт-Пецярбург — Калінінград;

№29 Масква — Калінінград.

Затрымка звязаная з аварыяй на літоўскай чыгунцы — уначы ў Каўнаскім раёне сыйшлі з рэек лакаматыў і 4 грузавыя вагоны.

“Рух пасажырскіх цягнікоў будзе ажыццяўляцца, часткова замяняючы маршруты перасадкай пасажыраў на аўтобусы”, гаворыцца ў паведамленні групы LTG для медыяў. І дадаецца, што транзітны рух пасажырскіх цягнікоў на некаторы час будзе поўнасцю спынены.

БЧ паведамляе, што пасажыраў, якія чакаюць свае цягнікі, забяспечваюць вадой і харчаваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.