Чатыры ахвяры пажараў за дзень. Чаму не мяняецца агульная статыстыка?

Пажар

Пажар

Чатыры чалавекі загінулі ад пажараў за мінулыя дзяжурныя суткі. Як паведамляюць у МНС, найбольш трагічная сітуацыя ў Лідскім раёне, дзе агонь забраў жыцці трох чалавек. Яшчэ адна смерць зафіксаваная ў Магілёве. За суткі ратавальнікі ліквідавалі 37 пажараў.

З пачатку года ў Беларусь адбылося ўжо 2713 пажараў — на 18,6% больш, чым летась. Колькасць загінулых дасягнула 262 чалавек, што таксама прыкметна перавышае паказчыкі минулага году. 

Пры гэтым, як заўважыла ІА "Позірк", чатыры новыя ахвяры не змянілі агульную лічбу: яна засталася такой жа, як і ў зводцы за 17 красавіка.

У МНС тлумачаць, што статыстыка можа карэктавацца пасля судова-медыцынскіх экспертыз — часам высвятляецца, што смерць не была выклікана пажарам, а бывае і наадварот: узгаранне адбываецца ўжо пасля гібелі чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.