“Схаваюся ад свайго злодзея ў чужога”: чаму расіяне пераязджаюць у Беларусь

Расіяне сапраўды плануюць пераезд у Беларусь?

Расіяне сапраўды плануюць пераезд у Беларусь? / Euroradio

“Беларусы! Прабачце выбачце калі ласка, але мне моцна трэба да вас пераехаць! Мы доўга планавалі, і пераезд супаў з пераездам расіян праз інтэрнэт”, — піша адна з карыстальніц “Трэдс”.

А вось чаму ёй давялося апраўдвацца.

У сакавіку ў “Трэдс” з’явілася шмат публікацый, у якіх аўтары дэманстравалі намер пераехаць з Расіі ў Беларусь. На самой справе такія публікацыі з’яўляліся і раней, але ў сакавіку іх стала асабліва шмат: у Расіі якраз пачаліся адключэнні інтэрнэту, блакіроўка Telegram і масавыя налёты беспілотнікаў.

“Спрячусь от своего злодея у чужого”: почему россияне переезжают в Беларусь
Віцебск / Euroradio

— Напрыклад, людзі са Смаленска лічаць, што ў Віцебску іх чакае больш спакойнае і камфортнае жыццё. Менш праблем, дроны не лятаюць, з інтэрнэтам усё крыху лепш, чым зараз у Расіі, і мяжу перайсці лёгка.

Яшчэ думаюць, што калі ты не грамадзянін Беларусі і палітыкай не цікавiшся, то знаходзішся “ніжэй за радар” і табе наўрад ці што-небудзь непасрэдна пагражае. Гэта ўсё ўпісваецца ва ўяўленне пра канкурэнцыю паміж Лукашэнкам і Пуціным за тое, хто з іх больш жорсткі злодзей. Маўляў, вось я схаваюся ад свайго злодзея на тэрыторыі таго злодзея, які пра мяне нічога не ведае, — тлумачыць настроі расіян Мартынаў.

Але гэтыя расіяне, якія хочуць схавацца ад “свайго злодзея”, наўрад ці з’яўляюцца палітычнымі актывістамі, лічыць журналіст.

— Я спадзяюся, што ў палітычных актывістаў усё ж хапае розуму разумець, што ў Беларусі ім хавацца не трэба. Праз розніцу ў базах вышуку сярод палітычных актывістаў Мінск папулярны хіба што як перасадачны пункт на шляху да Ерэвана. Гэта значыць, для актывіста, які яшчэ не трапіў у міжнародны вышук, гэта транзітны пункт на шляху з Расіі.

Мартынаў нагадвае пра сітуацыю з затрыманнем расійскага стэндап-коміка Арцемія Астаніна. Калі ў Расіі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу, ён з’ехаў з краіны, але беларускія сілавікі затрымалі яго і перадалі ў Маскву. Пры затрыманні стэндапера збілі, зламалі яму пазваночнік і адрэзалі дрэды, пісала “Медыязона”. МУС Беларусі называла інфармацыю аб збіцці коміка “непраўдзівай”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.