У Маскве і Падмаскоўі перастаў працаваць дротавы хатні інтэрнэт
Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Дротавы хатні інтэрнэт і сеткі wi-fi перасталі працаваць у Маскве і Падмаскоўі. Пра гэта масава паведамляюць расійскія блогеры.
Мабільны інтэрнэт пакуль што працуе.
Адключэнні інтэрнэту могуць быць звязаныя з падрыхтоўкай расійскіх уладаў да святкавання 9 траўня. У Крамлі адчуваюць вялікую нервовасць, бо, згодна з ацэнкамі расійскай разведкі, Украіна стварыла і выпрабавала новыя дальнабойныя ракеты, здольныя далятаць да Масквы менш чым за паўгадзіны.
Таксама агучваецца версія, што такім чынам правяраюць, як працуе сістэма масавага блакавання сувязі.
Раней у Расіі абмежавалі, а месцамі адключылі мабільны інтэрнэт. Гэта стварыла для многіх эканамічныя і побытавыя нязручнасці, а таксама выклікала незадавальненне расіян.